Галасы Айчыны [be]

Описание

Сапраўднай культурнай з’явай апошніх гадоў стала заснаванне кніжнай серыі “Галасы Айчыны”, якая дапамагае адкрываць беларускаму чытачу невядомыя старонкі і імёны беларускай літаратуры, перадусім эміграцыйнай. Кнігі гэтай серыі выходзяць у мінскім прыватным выдавецтве «Лімарыюс». Каардынатарам серыі з’яўляецца літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.

Серыя “Галасы Айчыны” выходзіць у выдавецтве «Лімарыюс», пачынаючы з 2010 года. Адкрылася яна томам, вельмі добра ўкладзеным, Алеся Салаўя, які падрыхтаваў Міхась Скобла. Ён жа падрыхтаваў і наступнае выданне – гэта быў двухтомнік Ларысы Геніюш. Выйшаў том вядомага беларускага эміграцыйнага паэта Уладзіміра Дудзіцкага.

Зусім нядаўна выйшла чаговая кніга ў гэтай серыі – том паэзіі Янкі Юхнаўца. На чарзе зборнік фельетонаў і прозы Лявона Савёнка. Рыхтуецца да друку і два томы Уладзіміра Дубоўкі.


Показывать:
Выбрать всё    
Галасы Айчыны [be]

Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом, коллаборативной фильтрации и других удобств.
X