Уладзімір Міхайлавіч Шахавец

Биография

Уладзімір Міхайлавіч Шахавец (26 лістапада 1918, в. Кімія, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1991) — беларускі перакладчык і пісьменнік. Заслужаны работнік культуры (1979).


Дэбютаваў вершамі ў 1937. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. С. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 выйшла кніга перакладаў «Пераклічка». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).



Сортировать по: Показывать:
Выбрать всё    

Книги на прочих языках


Переводчик

Паэзія народаў СССР
Вне серий

Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом, коллаборативной фильтрации и других удобств.
X