Геннадий Александрович Кохановский

Биография

Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі (8 студзеня 1936, в. Дамашы Маладзечанскага раёна — 15 студзеня 1994) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец.

Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1963). 3 1964 супрацоўнік, намеснік дырэктара, дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне, з 1981 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1991 старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Ініцыятар стварэння і першы старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства (1989). Доктар гістарычных навук (1992).

Даследаваў гісторыю археалогіі, музейнай справы, краязнаўства, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псеўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Баршчэўскага, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага, М. Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вілейка» (1974), «Маладзечна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладзечаншчыне.



Показывать:

Книги на прочих языках

Вне серий

X